У Брэсце за ўдзел у пратэстах 2020-га пачалі судзіць яшчэ 10 чалавек
Сілавікі паспрабавалі высветліць прозвішчы ўсіх актыўных удзельнікаў пратэстаў
У Брэсце за ўдзел у пратэстах 2020-га пачалі судзіць яшчэ 10 чалавек. 9 верасня ў Ленінскім судзе паралельна распачаліся два працэсы, паведамляюць праваабаронцы.
Па артыкуле "актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак" праходзяць: Дзяніс Андрашчук, Генадзь Васілюк, Мікалай Пратасевіч, Раман Парфёнаў, Ганна Васілюк, Кірыл Ратчанкаў, Аляксей Шыдлоўскі, Арсеній Пашко, Аляксандр Сергіевіч і Аляксандр Клютко. Іх справы разглядаюць Андрэй Грушко і Святаслаў Каліна. Мяркуецца, што пратэстоўцаў абвінавачваюць ва ўдзеле ў вулічнай акцыі 10 жніўня 2020-га ў Брэсце. Праваабаронцы падкрэсліваюць, што людзей судзяць за рэалізацыю права на мірны пратэст.
Вядома, што Васілюку ў лютым прысудзілі паўтара года калоніі з-за трох "класаў" у "Аднакласніках". Цяпер судзяць і яго жонку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.