“Би-2” выказаліся: кліп “Забрали в армию” (глядзець)
Фэны бачаць у роліку пазіцыю гурта наконт вайны ва Украіне.
Гурт “Би-2” выпусціў нечаканы кліп на песню “Забрали в армию”. У сетках адразу пасыпаліся спрэчкі пра кантэкст роліка. Большасць прыхільнікаў бачыць у відэа грамадзянскую пазіцыю гурта наконт расійска-ўкраінскага канфлікту.
Відэа атрымалася даволі аскетычным па карцінцы, але вельмі экспрэсіўным і красамоўным. Белыя касцюмы музыкаў і белы фон паступова афарбоўваюцца ў чырвоны колер, які сімвалізуе кроў. Тэкст песні таксама гаворыць за сябе:
“Я, признаться, не думал, что может быть так,
Кто вчера был мне другом – сегодня мне враг,
Мы в прощальных объятьях стоим на краю,
Ведь друг в друга стрелять... Нас забрали в армию!
Над рекою пылает взорванный мост,
Нам победу над слабым бросают, как кость,
В долгих поисках правды верим вранью
Дальше думать не надо... Забрали в армию".
"Забрали в армию" – трэці сінгл з апошняга альбома гурта "#16плюс", які выйшаў 16 верасня.
Фота з сацыяльных сетак