Біркі супраць крадзяжоў з'явіліся на таварах бытавой хіміі ў мінскіх крамах

Біркі на бытавой хіміі / tochka.by
Біркі на бытавой хіміі / tochka.by

У некаторых мінскіх супермаркетах на таварах бытавой хіміі з'явіліся антыкрадзежныя біркі, піша Tochka.by.

Журналісты выдання заўважылі такую навіну на таварах у супермаркеце, які знаходзіцца недалёка ад чыгуначнага і аўтобуснага вакзалаў.

Біркі ёсць не на ўсіх сродках для мыцця, а на самых дарагіх. Напрыклад, "апламбаванымі" сталі гелі для мыцця Ariel за 40,51 рубля, Persil за 30,69 рубля і сродак для мыцця "Ласка" за 22,05 рубля. Таксама засцярогу ад крадзяжу павесілі на гелі Tide і LOSK.

На пральных парашках антыкрадзежных бірак не заўважана.

Мяркуючы па ўсім, з'ява пакуль што не стала распаўсюджанай, бо ў крамах бытавой хіміі журналісты не заўважылі такіх бірак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі