Біятланісты зборнай Беларусі падпісаліся пад праўладным лістом

Сёстры Кручынкіны / фота з сацыяльных сетак
Сёстры Кручынкіны / фота з сацыяльных сетак

Біятланісты зборнай Беларусі падпісаліся пад праўладным лістом. У абноўленым спісе падпісантаў з'явіліся Віктар Крыўко, Антон Смольскі, Адэліна Сабітава, Дзмітрый Лазоўскі, Максім Варабей, Сяргей Бачарнікаў, Ірына Кручынкіна, Дынара Алімбекава, Алена Кручынкіна, Ірына Крыўко, Раман Ялетнаў, Мікіта Лабастаў.

Партал "Трыбуна" адзначае, што Адэліна Сабітава, сёстры Кручынкіны і Мікіта Лабастаў — натуралізаваныя расейцы, а вось Ганна Сола адсутнічае ў спісе падпісантаў.

Спіс тых, хто падпісаўся пад праўладным зваротам спартсменаў, быў апублікаваны на сайце Athletes.by 2 снежня. Некаторыя з "падпісантаў" адразу заявілі пра тое, што ніякага звароту не падпісвалі. Таксама ў спісе часта сустракаюцца людзі, якія да спорту маюць вельмі пасродкавае стаўленне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі