Бізнэсмен пра нацыяналізацыю: такога няма нават на Кубе

12 кастрычніка стала вядома, што Лукашэнка ліквідаваў назіральныя саветы "Спартака" і "Камунаркі". Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў на нарадзе па пытанні развіцця кандытарскай галіны.


"Маё рашэнне адназначнае, нягледзячы ні на якіх інвестараў і інвестыцыйны клімат", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. "Я разумею, яго (Лукашэнку — Еўрарадыё) не цікавіць інвестыцыйны клімат", — кажа Новікаў.

Паводле Марата Новікава, ён нават у самым кепскім варыянце развіцця падзеяў не меркаваў, што справа можа скончыцца такім чынам. Такога няма "нават у Венесуэле, на Кубе", сказаў ён у інтэрв'ю агенцтву "Бизнес-новости".


Эксперт: справа "Спартака" і "Камунаркі" — негатыўны сігнал інвестарам

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі