Блогер Шабуцкі змог уцячы з Беларусі: пераследавалі сілавікі з сабакамі
Беларускі блогер Максім Шабуцкі змог выбрацца з Беларусі. Цяпер ён знаходзіцца ў Польшчы. Пра свае прыгоды Шабуцкі распавёў на сваім YouTube-канале.
"Мяжу прайшоў з вялікай цяжкасцю... Страціў там усе рэчы, страціў крыху здароўя", — распавядае блогер. Ён ішоў за мяжу "лясамі, палямі, праз калючы дрот", а яго пераследавалі сілавікі з сабакамі.
Шабуцкі перадаў прывітанне супрацоўнікам ГУБАЗіКа і КДБ, якія не змаглі яго знайсці ў Беларусі за паўтара года падпольнай дзейнасці і не перашкодзілі яго нелегальнаму пераходу мяжы.
Блогер дзякуе беларускаму фонду і людзям, якія сустрэлі яго ў Польшчы і дапамаглі з тэхнікай для стрымаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.