Блогерку Аляксандру Ханевіч эвакуююць з Ізраіля з дапамогай дыяспары ў ЗША
Аляксандра Ханевіч
З Ізраіля эвакуююць беларускую блогерку Аляксандру Ханевіч. Пра гэта Пра гэта "Белсату" паведаміў адзін з каардынатараў Народных амбасадаў Беларусі Міхаіл Рубін.
Ханевіч родам з Гродна. Ратуючыся ад палітычнага пераследу яна пакінула Беларусь і апошнія пару гадоў пражывае ў Беластоку. У Ізраіль жанчына адправілася ў госці да сяброў, і там яе заспеў пачатак цяперашняга ўзброенага канфлікту паміж палясцінцамі ды ізраільцянамі.
Па словах Рубіна, квіток для Ханевіч набылі з дапамогаю беларускай дыяспары ў ЗША. Блогерка паляціць у Варшаву з перасадкамі на Кіпры і ў Вене.
Народная амбасада Беларусі ў Ізраілі 9 кастрычніка пачала збор інфармацыі ад беларусаў, якім трэба дапамога для выезду з краіны. Шмат якія авіякампаніі скасавалі рэйсы пасля нападу баевікоў "Хамаса". Па дапамогу, як кажа Міхаіл Рубін, звярнуліся больш за 10 беларускіх сем’яў.
Афіцыйная амбасада Беларусі паведамляла, што нашых суайчыннікаў будуць эвакуяваць з дапамогай Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.