Блогерку Стогаву аштрафавалі за абразу міліцыянера на 3 млн 600 тысяч
Гучную справу ў панядзелак разглядаў Кастрычніцкі суд Мінска.
У панядзелак, 19 студзеня, суд Кастрычніцкага раёна Мінска аштрафаваў вядомую блогерку і піяршчыцу Алену Стогаву (Мельнікаву) на 3 мільёны 600 тысяч рублёў. Яе прызналі вінаватай у абразе прапаршчыка міліцыі — ён падаў у суд за яе пост у ЖЖ, у якім згадваліся словы “менты” і “ментаўская краіна”, "ненавіджу вас усё душой". Галоўная прэтэнзія міліцыянера — там быў змешчаны яго здымак, таму ён палічыў, што ўсё было выказана на яго адрас. Блогерка прызнала, што гэта яе допіс, але не прызнала віны. Паводле яе слоў, яна выказвала стаўленне да сітуацыі, а не да канкрэтнага міліцыянера.
Праваахоўнік сказаў, што пасля допісу Стогавай вельмі пакрыўдзілася яго маці, да таго ж на працы праводзілі службовую праверку. Як высвятляецца, за 20 гадоў ён не меў спагнанняў.
Суд працягваўся паўтары гадзіны.
Нагадаем, скандал разгарэўся на пачатку снежня мінулага года, калі супрацоўнікі метрапалітэна не пусцілі Алену Стогаву на платформу станцыі “Парк Чалюскінцаў”. На іх думку, блогерка і піяршчыца была ў нецвярозым стане і магла прычыніць сабе шкоду. Сама дзяўчына фактам недапушчэння да паслуг грамадскага транспарту моцна абурылася і напісала пра гэта скандальны пост, дзе і выкарыстала згаданае раней словазлучэнне.
Гісторыя атрымала шырокі розгалас ў сацсетках і СМІ, пасля чаго метрапалітэн вырашыў апублікаваць відэазапіс з камер назірання. На ім бачны момант інцыдэнту. Меркаванні каментатараў наконт паводзінаў супрацоўнікаў метрапалітэна і прапаршчыка міліцыі а таксама стану Алены Стогавай раздзяліліся.
Чытайце таксама “Мая матуля дагэтуль перажывае”: Чаму міліцыянер засудзіў блогерку
Фота: Fotolia