Bloomberg: ЕС пакрые большасць выдаткаў на паваеннае аднаўленне Украіны
ЕС пакрые большасць выдаткаў на паваеннае аднаўленне Украіны, піша Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы. Канкрэтныя сумы ў Еўракамісіі не называюць. І гэта не дзіўна — вайна яшчэ не скончылася. Мяркуецца, што Украіна атрымае на аднаўленне сотні мільярдаў еўра.
Запланаванае стварэнне траставага фонду салідарнасці. Яго арганізуюць па ўзоры Еўрапейскага COVID-фонду. Ён будзе фінансаваць праекты па ўзгадненні з украінскім урадам.
Раней прадстаўнікі ўладаў Украіны выказвалі надзею, што пасляваеннае аднаўленне будзе здзейснена і за кошт золатавалютных рэзерваў Расіі, якія былі замарожаныя Захадам пасля пачатку вайны.
Брусель, як і Вашынгтон, будуць яшчэ абмяркоўваць з Кіевам і спосабы фінансавай падтрымкі, і гарантыі, што вялізныя сумы выкарыстаюць па прызначэнні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.