Bloomberg: Пуцін прапанаваў Трампу правесці рэферэндум па Данбасе
Уладзімір Пуцін падчас нядаўняй сустрэчы ў Хельсінкі прапанаваў Дональду Трампу правесці рэферэндум па Данбасе. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва Bloomberg, якое спасылаецца на свае крыніцы. Нібыта, 19 ліпеня пра гэта на закрытай частцы нарады з амбасадарамі ў МЗС распавёў Пуцін. Прэзідэнты Расіі і ЗША, нібыта, вырашылі публічна не агучваць гэты план, каб амерыканскі прэзідэнт мог яго абдумаць.
У плане ідзе гаворка аб рэферэндуме, які правядуць міжнародныя арганізацыі. Жыхары самаабвешчаных рэспублік "ДНР" і "ЛНР" павінны выказацца наконт статуса гэтых тэрыторый.