Боегалоўка расійскай ракеты, якая заляцела ў Польшчу з РБ, апынулася бетоннай
Месца, дзе ўпала ракета / Reuters
Боегалоўка расійскай ракеты, якая заляцела ў Польшчу з Беларусі, апынулася бетоннай. Кіраўнік канцылярыі прэзідэнта Польшчы Павел Шрот назваў яе "вяршыняй расійскай тэхнічнай думкі".
Інцыдэнт здарыўся ў сярэдзіне снежня 2022-га. Мяркуецца, што расійскі самалёт СУ-34, дыслакаваны на тэрыторыі Беларусі, ляцеў бамбіць Украіну і выпусціў ракету ў бок Польшчы. Польскія радары зафіксавалі аб'ект, які ўляцеў на тэрыторыю Польшчы з Беларусі. Пад Быдгашчу ён знік — гэта адбылося за пару кіламетраў ад месца знаходкі. Пошукі адразу пасля інцыдэнту выніку не далі. Месца падзення крылатай ракеты Х-55 знайшлі ў красавіку 2023-га.
Аскепкі ракеты працягваюць вывучаць. Мяркуецца, што яна мусіла ўвесці ў зман украінскую супрацьпаветраную абарону. Выбухоўкі ў ёй не было. А паколькі ракета не можа ляцець без боегалоўкі, яе зрабілі з бетона.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.