У ракеты, абломкі якой знайшлі пад Быдгашчу, — "беларускі след"

На месцы падзення ракеты / rmf24.pl
На месцы падзення ракеты / rmf24.pl

Ракета, абломкі якой знайшлі ў лесе пад Быдгашчу, расійская Х-55. Пра гэта ў гутарцы з журналістамі польскай радыёстанцыі RMF FM заявілі эксперты Тэхнічнага інстытута паветраных войскаў Польшчы.

Па словах спецыялістаў, ракета хутчэй за ўсё прыляцела з-за ўсходняй мяжы, бо "польскае войска не мае такіх ракет ні на ўзбраенні, ні на складах".

Як распавядала Еўрарадыё, абломкі ракеты былі выяўленыя напрыканцы красавіка: іх знайшоў у лесе выпадковы сведка. Спярша меркавалася, што гэта была польская ракета.

Паводле звестак RMF FM, сам інцыдэнт здарыўся ў сярэдзіне снежня 2022 года. Мяркуецца, што расійскі самалёт СУ-34, дыслакаваны на тэрыторыі Беларусі, ляцеў бамбіць Украіну і выпусціў ракету ў бок Польшчы. Як кажуць польскія журналісты, польскія радары зафіксавалі аб'ект, які ўляцеў на тэрыторыю Польшчы з Беларусі. Пад Быдгашчу ён знік з радараў — гэта адбылося за пару кіламетраў ад месца знаходкі. Пошукі адразу пасля інцыдэнту выніку не далі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі