Больш за 19 000 "дармаедаў" захацелі вярнуць збор на фiнансаванне дзяржвыдаткаў
Больш за за 19 тысяч чалавек звярнуліся ў 2017 годзе па зварот збору на фiнансаванне дзяржвыдаткаў. Пра гэта паведамляе агенцтва БЕЛТА са словаў намесніцы міністра па падатках і зборах Святланы Шаўчэнка.
Падаткавікі вярталі збор на фінансаванне дзяржвыдаткаў на працягу 2017 года. З бюджэту было вернута каля 6 млн рублёў, распавяла чыноўніца.
Вяртанне збору ажыццяўляецца паводле пісьмовай заявы, якую неабходна падаць у падатковую па месцы жыхарства.
Як вядома, новы дэкрэт №1 адмяніў фінансавы збор з працаздольных непрацуючых грамадзян.