Больш за паўмільён тон збожжа экспартавалі з Украіны за месяц

Усяго з-за вайны ва Украіне захрасла 20 млн тон пшаніцы і іншых збожжавых / pixabay
Усяго з-за вайны ва Украіне захрасла 20 млн тон пшаніцы і іншых збожжавых / pixabay

Больш за 500 тыс. тон пшаніцы, кукурузы і сланечнікавага алею экспартавалі з Украіна за месяц з моманту, калі была знята блакада з марскіх партоў, піша ВBС са спасылкай на дадзеныя ААН.

Тым не менш, Украіна ўсё яшчэ экспартуе ў два разы менш зерня, чым да вайны.

З пачатку вайны ва Украіне ў лютым, у партах захрасла каля 20 млн тон збожжа, прызначанага на экспарт. Немагчымасць экспарту пшаніцы, кукурузы, сланечнікавага алею справакаваў дэфіцыт прадуктаў харчавання і ўзрост цэн у шмат якіх краінах свету.

Бяспечны калідор праз Чорнае мора з'явіўся 22 ліпеня. З моманту з'яўлення дамоўленасці пра калідор сусветныя цэны на прадукты харчавання пайшлі на спад.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі