Большасць жыхароў ЕС падтрымліваюць Украіну

Большасць жыхароў ЕС падтрымліваюць Украіну

Большасць жыхароў ЕС падтрымліваюць Украіну. Пра гэта сведчаць вынікі даследавання грамадскай думкі Eurobarometer, праведзенага летам 2022-га.

92% апытаных падтрымліваюць аказанне гуманітарнай дапамогі Украіне, 90% — наданне прытулку ўкраінцам, якія сталі ўцекачамі з-за вайны, 78% рэспандэнтаў ухваляюць персанальныя санкцыі супраць чыноўнікаў і бізнесменаў РФ.

68% апытаных падтрымліваюць ваенную дапамогу Украіне за кошт бюджэту ЕС. 57% задаволеныя тым, як Еўрасаюз адрэагаваў на агрэсію Расіі супраць Украіны, 55% апытаных ухваляюць рэакцыю на гэта ўрадаў сваіх краінаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі