Botanic Project прэзентуе новы эксперыментальны альбом
![Botanic Project прэзентуе новы эксперыментальны альбом](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/botanicproject-1.jpg.webp?itok=hpXccv6S)
У 14:00 адзін з вакалістаў рэгі-гурта Botanic Project Андрэй “Кеша” Багамолаў распавядзе ў нашым эфіры пра новы альбом, а таксама прэзентуе некаторыя трэкі з яго. Новы дыск, які сам музыка называе пэўным вяртаннем да вытокаў, цалкам можна будзе паслухаць на нашым сайце бліжэй да вечара. А пакуль задавайце пытанні, якія вас цікавяць, і далучайцеся да стрымаў са студыі Еўрарадыё на нашых старонках у сацыяльных сетках, ды слухайце жывы эфір. За лепшае пытанне — падарунак ад Еўрарадыё!