Botanic project выпусцілі прыгожы трэк "Ратуй"
![Botanic project выпусцілі прыгожы трэк "Ратуй"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/83116723_2724658954287916_2844382275490021376_o.jpg.webp?itok=lGTK43CB)
Botanic project выпусцілі прыгожы трэк — "Ратуй". Яго напісаў адзін з вакалістаў каманды, Клім Малажавы, асуджаны на 9 гадоў зняволення па 328 артыкуле. За "добрыя паводзіны" Клім пераведзены са шклоўскай турмы на "хімію" у Бабруйск і цягам года мусіць выйсці на свабоду.
"Гэтую песню напісаў Клім яшчэ ў красавіку, я зрабіў аранжыроўку, — кажа ў размове з Еўрарадыё адзін з вакалістаў гурта Андрэй Багамолаў. — Свае хлопцы з Маладзечна дапамаглі з запісам відэа — запісалі ў сутарэнні бацькоўскага паціпавярховіка".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.