Брамнік забіў гол ударам праз усё поле

Гол забілі ў пустую браму / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Гол забілі ў пустую браму / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Брамнік забіў гол ударам праз усё поле. Рэдкі выпадак здарыўся ў футбольным чэмпіянаце Мексікі. У паўфінальным матчы плэй-оф "Марэлія" абыграла ў гасцях "Селаю" — 3:1. Пераможную кропку ўжо ў даданыя да асноўнага часу хвіліны паставіў брамнік Санцьяга Рамірэс. Гаспадары поля спрабавалі адыграцца і ў атаку пайшоў нават іх брамнік. Але мяч перахапілі. У выніку ён заляцеў у пустую браму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі