Браў грошы на выраб надмагільных помнікаў, але замоў не выконваў
Надмагільны помнік / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Сотні беларусаў пацярпелі ад дзейнасці прадпрымальніка Сяргея Рудэнкі. Яшчэ ў 2017 годзе ён адкрыў прадпрыемства ТАА "Рытуал Граніт" па вырабе помнікаў і надмагілляў, а таксама добраўпарадкаванні месцаў пахавання ва ўсёй краіне. Летась праз фінансавыя цяжкасці мужчына правёў рэарганізацыю, стварыў "Студыю граніту RG".
У канцы мінулага года мужчына з'ехаў у Польшчу. У СК мяркуюць — каб пазбегнуць крымінальнага пераследу. Замовы пры гэтым працягвалі афармляцца, людзі ўносілі перадаплату. Хоць вытворчасць да таго часу ўжо спынілася: працаўнікоў звольнікі, закупкі матэрыялаў не было. Кліентам казалі, што вытворчасць загружаная.
Ад такіх дзеянняў Сяргея Рудэнкі ва ўсёй краіне пацярпела больш за 200 чалавек, сума шкоды перавысіла мільён рублёў. На яго завялі крымінальную справу паводле артыкула "Махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры". Акрамя таго, кажуць у СК, Рудэнка зарабляў і на выдачы мікрапазык. Дамовы з ім заключыла больш за 2000 чалавек. У дамовах дробным шрыфтам былі прапісаныя вялікія штрафы і працэнты. У выніку пацярпелым даводзілася вяртаць суму амаль у 10 разоў большую за атрыманыя грошы.
Маёмасць Сяргея Рудэнкі арыштаваная, у тым ліку 12 аўтамабіляў, 3 кватэры, 2 загарадныя дамы, а таксама вытворчыя будынкі і збудаванні. Ён абвешчаны ў міжнародны вышук.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.