Брэсцкае "Дынама" перамагло "Астану" ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў — 6:3!
Брэсцкае "Дынама" перамагло "Астану" ў першым раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў — 6:3! Беларускі клуб згуляе ў другім раўндзе, паколькі пераможца вызначаўся ў адным паядынку.
Дынамаўцы ўпершыню гулялі ў Лізе чэмпіёнаў. У нацыянальным чэмпіянаце чэмпіён Беларусі выступае не вельмі ўдала, таму не дзіўна, што фаварытам лічылі клуб з Казахстана, які мае большы досвед гульні ў еўракубках (раней "Астана" двойчы спыняла ў еўракубках БАТЭ). Аднак ужо ў першым тайме "Дынама" забіла чатыры галы і практычна зняло пытанне пра пераможцу ў гэтым матчы. Госці змаглі забіць тры галы, але гаспадары поля адказалі двума трапнымі ударамі.
Галы ў складзе дынамаўцаў забілі Гардзяйчук (2), Пячэнін, Сядзько і Дыяло (2). Два галявыя пасы на рахунку Мілеўскага.
Матч на "Брэсцкім" праходзіў без заўзятараў (з-за пандэміі каранавіруса).
Наступным сапернікам брэсцкага "Дынама" стане пераможца матчу "Конах Куэй" (Уэльс) — "Сараева" (Боснія і Герцагавіна).
CRAZINESS!!! pic.twitter.com/9659SP3jxd
— FC Dynamo Brest (@dynamobrest) August 18, 2020
Безумный матч на "Брестском" заканчивается уверенной победой нашей команды! / A confident victory of our team following a crazy match at Brestsky! #fcdb1960 pic.twitter.com/qMTk04KIab
— FC Dynamo Brest (@dynamobrest) August 18, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.