Брэсцкае “Дынама” разграміла “Іслач” — 5:1
Брэсцкае “Дынама” ў 13 туры чэмпіянату Беларусі па футболе разграміла “Іслач”. Гульня адбылася 29 чэрвеня на стадыёне АСК “Брэсцкі” і скончылася з лікам 5:1. Дзякуючы гэтай перамозе брэстаўчане ўмацавалі свай лідарства ў турнірнай табліцы і апераджаюць барысаўскі БАТЭ на 5 ачкоў. А вось “Іслач” пасля паразы адкацілася на 6-е месца.
У той самы дзень “Гарадзея” мінімальна перамагла “Слуцк” — 1:0, а “Мінск” адолеў “Гомель” — 3:2.
Раней, 28 чэрвеня прайшлі такія матчы: “Тарпеда-БелАЗ” — “Энергетык-БДУ” — 3:3, “Тарпеда” (Мінск) — “Нёман” (Гродна) — 0:3.
Сёння, 30 чэрвеня, 13 тур завершыцца наступнымі матчамі: “Славія” — “Шахцёр”, “Дняпро” — “Дынама” (Мінск), БАТЭ — “Віцебск”.
Відэа: АБФФ