Брэсцкае "Дынама" ўсё ж такі заплаціць "Нёману" за Савіцкага

Брэсцкае "Дынама" ўсё ж такі заплаціць "Нёману" за Савіцкага

Брэсцкі футбольны клуб "Дынама" заплаціць гродзенскаму "Нёману" за пераход Паўла Савіцкага. Пра гэта кіраўнік клуба Аляксандр Зайцаў заявіў у звароце да заўзятараў.

Відэазварот Зайцава з'явіўся на афіцыйным сайце клуба. 

"Мы не можам сабе дазволіць, каб заўзятар застаўся без надзеі і без свята футбола. Я прыняў рашэнне пайсці на дыялог з "Нёманам". Мы пойдзем з імі на гэтую здзелку. Але застаецца шэраг пытанняў да федэрацыі", — падкрэсліў ён.

Зайцаў паабяцаў заплаціць усю суму, якую патрабуюць за пераход Савіцкага, — 265 тысяч долараў. 

Брэсцкі клуб адмаўляўся плаціць гродзенцам за пераход Савіцкага. Федэрацыя футбола накладала на "Дынама" разнастайныя спагнанні, у тым ліку забараняла трансферы футбалістаў. У адказ Зайцаў нават пагражаў перавесці клуб у чэмпіянат іншай краіны. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі