Брэсцкае "Дынама" выйшла ў трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі Еўропы
Футбалісты брэсцкага "Дынама" следам за мінскімі дынамаўцамі выйшлі ў трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі Еўропы.
2 жніўня брэстаўчане правялі другі матч з грэчаскім "Атрамітасам". Гульня завяршылася з нічыйным лікам 1:1. Яго забяспечыў дынамаўцам Няхайчык на 5-й дададзенай хвіліне сустрэчы. Паколькі першы матч скончыўся перамогай брэсцкага клуба (4:3), то "Дынама-Брэст" выйшла ў наступны раўнд.
За выхад у плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы брэсцкае "Дынама" будзе спаборнічаць з кіпрскім "Апалонам". 9 жніўня яны сустрэнуцца ў Нікасіі, а матч у адказ пройдзе 16 жніўня ў Брэсце.
А вось салігорскі "Шахцёр" на выездзе прайграў польскаму "Леху" — 1:3. Гульня ў асноўны час скончылася, як і ў Салігорску, унічыю — 1:1. А ў дадатковы час гаспадары забілі гарнякам два мячы.
Пасля гэтай паразы "Шахцёр" выбывае з далейшага розыгрышу еўракубкаў.
"Лех" у наступным раўндзе згуляе з бельгійскім "Генкам".