Брэсцкаму "Дынама" часова дазволілі здзяйсняць трансферы
Брэсцкаму "Дынама" часова дазволілі здзяйсняць трансферы і рэгістраваць новых футбалістаў. Такое рашэнне 1 лютага прыняў апеляцыйны камітэт Беларускай федэрацыі футбола, які разглядаў "справу Савіцкага". Як інфармуе "Прессбол", рашэнне дысцыплінарнага камітэта БФФ прыпынена да рашэння па звароце клуба ў эканамічны суд горада Мінска.
"Справа Савіцкага" працягваецца з мінулага года. Адзін з лепшых форвардаў беларускага футбола падпісаў кантракт з брэсцкім "Дынама" ў канцы 2017-га ў якасці свабоднага агента. Праз нейкі час гродзенскі "Нёман", за які амаль усю кар'еру выступаў футбаліст, захацеў атрымаць кампенсацыю за падрыхтоўку гульца. Спачатку сума дасягала 600 тысяч долараў, пасля яе неаднаразова змяншалі. Цяпер гэта крыху больш за 265 тысяч долараў. Аднак ФК "Дынама-Брэст" адмаўляецца выконваць рашэнне футбольнага арбітражу і звярнулася ў мінскі суд (раней спартыўны арбітражны суд у Лазане адмовіўся прымаць апеляцыю брэсцкага клуба да разгляду). Забарона на трансферы і рэгістрацыю новых футбалістаў была ўведзена БФФ 10 студзеня.
С ПОБЕДОЙ!!!! #fcdb1960
— FC Dynamo Brest (@dynamobrest) 1 февраля 2019 г.
"Гуанчжоу" "Динамо-Брест" 0:2
Голы: Фамейе 20' (пас – Милевский), Быков 49' (пас – Савицкий) pic.twitter.com/c5KFpvhSue