Брэсцкія фанаты-неанацысты жорстка збілі замежнага студэнта
Брэсцкая міліцыя затрымала чатырох непаўналетніх хлопцаў, якія жорстка збілі першакурсніка БрДУ. Злачынства было здзейсненае на глебе неанацысцкіх поглядаў і міжнацыянальнай варожасці.
Інцыдэнт здарыўся 19 кастрычніка пасля футбольнага матча “Дынама” (Брэст) — “Гомель”, на якім прысутнічалі падазраваныя. Пасля гульні хлопцы пайшлі ў інтэрнат і там жорстка збілі студэнта неславянскай знешнасці. Перад збіццём яму пырснулі ў твар газавым балончыкам.
Усе затрыманыя жывуць у Брэсце, ім ад 15 да 17 гадоў. Двое ўжо маюць судзімасці за хуліганства. Кампанія адзначылася актыўным удзелам у футбольным фанацкім руху дэструктыўнай скіраванасці і прапагандай ультраправых ідэяў неанацызму.
Юнакам пагражае да 6 гадоў турмы, паведамляе прэс-служба МУС.
Фота: naviny.by