Брэсцкія мытнікі затрымалі 13 тысяч таблетак з псіхатропамі (фота)
На мытным пункце "Тамашоўка" супрацоўнікі Брэсцкай мытні выявілі буйную партыю таблетак з псіхатропамі. Іх вёз у сваім аўтамабілі "Мерсэдэс Бэнц" грамадзянін Украіны.
Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, украінец вёз у аўтамабілі кардонную скрынку абматаную чорным поліэтыленам. У скрынцы было больш за 13 тысяч таблетак "ACATAR Acti-Tabs". Яны маюць у сваім складзе небяспечнае псіхатропнае рэчыва — псеўдаэфедрын.
Парушальніка ўзялі пад варту. На яго пачалі крымінальную справу.