Brutto Сяргея Міхалка выдаў дэбютны альбом “Underdog” (слухаць)

Пасля 12 дзён існавання новы гурт Сяргея Міхалка Brutto прэзентуе дэбютны альбом “Underdog”.  У анатацыі да кружэлкі пазначана: “З намі – зямля нашых бацькоў, з намі – нашы жонкі і дзеці. Мы – не адзіночкі. Побач – нашы сябры. Не замінайце нам мірна жыць, інакш атрымаеце п*зды. Мы прыйшлі даўно, а сыйдзем няхутка”.

На дыску 12 песень. Іх экс-лідар “Ляпісаў” і сябры-баксёры спяваюць па-руску і па-беларуску (адна з кампазіцый напісаная на верш Якуба Коласа "Наша возьме"). Ёсць у альбоме і два каверы: “I Get Wet” Andrew WK і “The Chauffeur” Duran Duran. Збольшага, трэкі альбома вытрыманыя ў стылістыцы, уласцівай “Ляпісу Трубяцкому” апошніх сямі гадоў.

Нагадаем, 1 верасня гурт "Ляпіс Трубяцкой" спыніў існаванне. А на яго аскепках адразу ўзніклі дзве фармацыі Trubetskoy з Паўлам Булатнікавым і Brutto з Сяргеем Міхалком. Прэзентацыйнае відэа Brutto на аднайменную песню за тыдзень набрала больш за 200 тысяч праглядаў. А 9 верасня быў прэзентаваны другі, аднайменны альбому кліп гурта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі