БСДП сабрала 10 тысяч подпісаў за адмену дэкрэта аб дармаедах
Актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) сабралі 10 тысяч подпісаў за адмену прэзідэнцкага дэкрэта №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”.
Гэты дакумент яшчэ вядомы як "Дэкрэт аб дармаедах". Згодна з ім, непрацуючыя асобы абавязаныя плаціць збор у памеры 3,6 мільёна рублёў у год.
Цэнтралізаваны збор подпісаў адбываўся ў 16 гарадах Беларусі. Найбольш подпісаў было сабрана ў Брэсцкай і Магілёўскай абласцях. Сацыял-дэмакраты перакананыя, што гэты дэкрэт з’яўляецца антыканстытуцыйным і мусіць быць адменены.
Пад дзеянне дэкрэта №3 у першую чаргу трапляюць хатнія гаспадыні, фрылансеры, беспрацоўныя, якія не стаяць на ўліку ў цэнтрах занятасці, а таксама грамадзяне, якія менш за паўгода працуюць за мяжой.
Нагадаем, што аплаціць уведзены дзяржавай грашовы збор дабраахвотна пагадзіліся ўжо каля 250 чалавек.
Фота: adt.by