Бязвізавы рэжым для замежнікаў у Брэсце і Гродне павялічаць да 10 дзён
У цяперашні час прымаецца рашэнне пра пашырэнне бязвізавай прасторы Беларусі. Пра гэта сёння інфармуе БЕЛТА са словаў намесніка прэм'ер-міністра Анатоля Калініна.
Чыноўнік паведаміў, што праект указа кіраўніка дзяржавы знаходзіцца на завяршальнай стадыі. "Гаворка ідзе пра Брэст і Гродне, а таксама прылеглыя да іх тэрыторыі, дзе бязвізавы рэжым будзе прадоўжаны да 10 дзён", — расказаў падрабязнасці віцэ-прэм'ер. Пазней, па яго словах, гэты тэрмін можа быць павялічаны.
Калінін спадзяецца, што такія меры дапамогуць павялічыць плынь замежных турыстаў у нашу краіну.