Былога намесніка міністра інфармацыі прызначылі гендырэктарам "Белпошты"
Былога намесніка міністра інфармацыі Уладзіміра Матусевіча прызначылі генеральным дырэктарам "Белпошты". Адпаведнае рашэнне прыняў міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў. У панядзелак ён прадставіў калектыву прадпрыемства новага кіраўніка, інфармуе БЕЛТА.
Як паведамляла Еўрарадыё, нядаўна Матусевіч быў вызвалены ад пасады намесніка міністра інфармацыі "ў сувязі з пераводам да іншага наймальніка". На яго пасаду прызначылі Алеся Карлюкевіча.