Былога палітвязня Васіля Парфянкова асудзілі на год калоніі строгага рэжыму

Парфянкова прызналі вінаватым у парушэнні правілаў адбыцця прэвентыўнага нагляду. Паводле рашэння суда, яго будуць прымусова лячыць ад хранічнага алкагалізму па месцы адбыцця пакарання.



БелаПАН нагадвае, што Васіль Парфянкоў у 2011 годзе быў асуджаны на 4 гады зняволення ў калоніі строгага рэжыму за ўдзел у Плошчы снежня 2010-га. У жніўні 2011-га ён выйшаў на волю паводле ўказа кіраўніка дзяржавы аб памілаванні. У верасні бягучага года Васіля Парфянкова асудзілі на пяць сутак арышту за парушэннее прэвентыўнага нагляду. На волю ён не выйшаў, яго адправілі на год у лячэбна-працоўны прафілакторый. На сённяшняе паседжанне Парфянкова прывезлі са Светлагорску.

Фота — svaboda.org
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі