Былога старшага пракурора асудзілі на 9 гадоў зняволення

Магілёўскі абласны суд вынес прысуд у дачыненні Аляксандра Долі, былога старшага пракурора аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Гомельскай абласной пракуратуры. Яго прызналі вінаватым у здзяйсненні некалькіх злачынстваў карупцыйнай скіраванасці. Гэта і дача хабару ў буйным памеры, і махлярства, і перавышэнне ўлады ды службовых паўнамоцтваў.

Як паведамляе БелаПАН, суд прызначыў былому пракурору пакаранне ў выглядзе 9 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, з канфіскацыяй маёмасці. Таксама яго аштрафавалі на 75 млн рублёў, пазбавілі права займаць пасады ў праваахоўных органах на тэрмін 5 гадоў. Аляксандра Долю пазбавілі спецыяльнага звання — малодшага дарадцы юстыцыі.

Таксама быў асуджаны індывідуальны прадпрымальнік Артур Дудашэнка. Яго прызналі вінаватым у дачы хабару і махлярстве. У папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму ён правядзе 7 гадоў.

Прысуд яшчэ не набыў законную сілу. Абвінавачаныя падалі скаргі ў калегію па крымінальных справах Вярхоўнага суда.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі