Былы бармэн вёз кілаграм наркотыкаў з Масквы ў Гродна

Былы бармэн вёз кілаграм наркотыкаў з Масквы ў Гродна

У Мастоўскім раёне праваахоўнікі затрымалі 24-гадовага дылера з кілаграмам наркотыкаў, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама. Ім аказаўся былы бармэн, які пачынаў з невялікіх закладак у Гродне, а потым перайшоў на дробны опт і працаваў на адну з інтэрнэт-крамаў, якая распаўсюджвала наркотыкі.

Дылера затрымалі, калі ён ехаў з Масквы ў Гродна на аўто сябра. Пры сабе ён меў 1 кг мефедрона. Устаноўлена, што ён распаўсюджваў амфетамін, альфа-PVP і гашыш у Беларусі, Маскве, Санкт-Пецярбургу і Казані. У Маскве праваахоўнікі знайшлі 35 закладак, зробленых "мастоўскім" дылерам. З іх канфіскавана больш за 1,2 кг мефедрона.

 

Былы бармэн вёз кілаграм наркотыкаў з Масквы ў Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі