Былы галоўны трэнер футбольнай зборнай Беларусі ўзначаліў кіеўскае “Дынама”

Былы галоўны трэнер футбольнай зборнай Беларусі ўзначаліў кіеўскае “Дынама”

Былы галоўны трэнер футбольнай зборнай Беларусі Аляксандр Хацкевіч ўзначаліў кіеўскае “Дынама”. Як інфармуе прэс-служба ўкраінскага клуба, кантракт з беларускім спецыялістам разлічаны на два гады. У трэнерскі штаб таксама ўвайшлі Максім Шацкіх, Алег Лужны і Міхаіл Міхайлаў.

Хацкевічу 43 гады. Ён — вядомы ў мінулым беларускі футбаліст, гуляў за мінскае “Дынама”, пасля — за кіеўскіх дынамаўцаў. Кар’еру трэнера пачаў дзесяць гадоў таму. У 2014-2016 гадах быў галоўным трэнерам зборнай Беларусі па футболе. Хацкевіч лічыць, што кантракт з ім Беларуская федэрацыя футбола скасавала без паважнай прычыны і звярнуўся ў Спартыўны арбітражны суд Лазаны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі