Былы галоўны трэнер футбольнай зборнай Беларусі Хацкевіч звярнуўся ў суд Лазаны
Былы галоўны трэнер футбольнай зборнай Беларусі Аляксандр Хацкевіч звярнуўся ў Спартыўны арбітражны суд Лазаны. Яго не задаволіла рашэнне арбітражу Беларускай федэрацыі футбола па справе аб скасаванні кантракту. Ён быў разлічаны да лістапада 2017 года, аднак БФФ скасавала яго ў пачатку снежня 2016-га. Яе не задавольвалі вынікі, якія дэманстравала беларуская зборная, а Хацкевіч адмовіўся пайсці на зніжэнне заробку (па некаторых звестках, ён складаў 240 тысяч еўра на год), паведамляе партал tut.by.
Былы галоўны трэнер футбольнай зборнай палічыў, што кантракт з ім федэрацыя футбола скасавала без паважнай прычыны і хоча атрымаць кампенсацыю.