Былы кіраўнік абмасады ЗША прыедзе ў Беларусь назіраць за выбарамі
Былы часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд прыедзе ў нашу краіну ў якасці назіральніка на парламенцкія выбары. Пра гэта дыпламат паведаміў ў сваім Фэйсбуку.
“Вяртаюся ў Беларусь з дэлегацыяй Парламенцкай асамблеі АБСЕ для назірання за парламенцкімі выбарамі 1 верасня”, — напісаў ён.
Роланд кіраваў амерыканскай дыпмісіяй у Мінску з чэрвеня 2014 года па ліпень 2016 года.
Па стане на 8 верасня, ад Парламенскай асамблеі АБСЕ на выбары ў Палату прадстаўнікоў акрэдытавана 39 назіральнікаў. Усяго на парламенцкіх выбарах гатовыя працаваць 825 міжнародных назіральнікаў.