Былы памочнік пракурора Яўген Бабак стаў падазраваным па крымінальнай справе
Былы памочнік пракурора Яўген Бабак стаў падазраваным па крымінальнай справе. Артыкул — "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх" (арт. 342 КК). Ён не выйдзе на свабоду пасля 30 сутак адміністрацыйнага арышту. Пра гэта маці Бабака даведалася ад следчага, піша @nashaniva.
Яўген Бабак у жніўні 2020 года выдаў прадпісанне пачаць праверку па факце жорсткага збіцця байкераў людзьмі ў форме супрацоўнікаў ДАІ. Калі ж гэтага не адбылося, ён сышоў з пракуратуры і працаваў у ІТ-кампаніі. Бабака затрымалі ў чэрвені 2021-га, пры гэтым сілавікі разграмілі яго кватэру. Асудзілі яго на 15 сутак за вывешаны ў акне кватэры бел-чырвона-белы сцяг. Неўзабаве далі яшчэ 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.