Фанаты "Еўрабачання" сабраліся ў Мінску на паці, каб падтрымаць ЗЕНУ
Былыя ўдзельнікі нацыянальнага адбору і фінальнай часткі "Еўрабачання" ад Беларусі, а таксама фанаты конкурса сабраліся ў мінскім бары Marmelad, каб разам паглядзець першы паўфінал і пазаўзець за беларускую артыстку ЗЕНУ. На "Eurovision Party" прыйшлі Данііл Ястрэмбскі, прадстаўніца Грузіі Хелена Мерааі, Ягіазар (былы удзельнік гурта “3+2”), Shir, Alen Hit, Вольга Сацюк, Ева Коган, Kattie, Mirex і шмат хто яшчэ.
Амаль кожны выступ заканчваўся пажаданнямі поспехаў 16-гадовай прадстаўніцы Беларусі ЗЕНЕ, нягледзячы на не самыя аптымістычныя прагнозы букмекераў. Ці то гэтыя цёплыя словы памаглі, ці то нешта іншае, але Зіна Купрыяновіч (так насамрэч завуць ЗЕНУ) такі выйшла ў фінал "Еўрабачання"!