Канцэрт закрыцця Еўрагульняў скарацілі за кошт выступу гурта Litesound

Канцэрт закрыцця Еўрагульняў скарацілі за кошт выступу гурта Litesound

Гурт Litesound адхілілі ад выступу на закрыцці Еўрапейскіх гульняў у Мінску Пра гэта каманда, якая сем гадоў таму прадстаўляла Беларусь на “Еўрабачанні”, даведалася надоечы, на генеральнай рэпетыцыі канцэрту. Як паведамляе фронтмэн каманды Дзмітрый Каракін у сваім акаўнце ў фэйсбуку, музычную частку закрыцця было вырашана скараціць за кошт выступу Litesound.

Сама каманда ў роспачы ад сітуацыі. Музыкі лічаць, што па-ранейшаму знаходзяцца ў “чорных спісах” з-за скандалу на нацыянальным адборы на “Еўрабачанні-2012”.

Першапачаткова ад нашай краіны на конкурс мусіла ехаць Алёна Ланская, але пазней высветлілася, што вынікі фіналу падтасаваныя. За Litesound заступіўся нават сам Аляксандр Лукашэнка. Праўда, у фінал "Еўрабачання" гурт тады не выйшаў.

З тых часоў музыкаў не запрашаюць на афіцыйныя мерапрыемствы.

“Адбор на Еўрабачанне і сам конкурс стаў для нас не толькі новай прыступкай на шляху да мары, але і нашым прысудам — ​​усе гэтыя сем гадоў мы бралі ўдзел у тэлевізійных канцэртах і праектах вельмі рэдка, а на важных мерапрыемствах мы не з'яўляліся ніколі, — піша Каракін. — На БТ здымкі перадач з гуртом Litesound заўсёды адмяняліся, і па выніку за гэтыя гады мы ніводнага разу ня перасякалі парога Белтэлерадыёкампаніі. Што б хто ні казаў, але за гэтымі забаронамі стаялі пэўныя людзі, чаму знаходзіліся пацвярджэнні і доказы. 

З пачаткам Еўрапейскіх гульняў нам на секунду здалося, што нешта нарэшце памянялася і ёсць надзея прарваць гэтую сцяну”...

 

Да Еўрагульняў Litesound падрыхравалі трэк “Don’t worry about me”, аранжыроўку і аркестроўку якой зрабілі ў Маскве. Дагэтуль каманда выпусціла кліп на песню "Champion", прымеркаваны на Еўрагульняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі