Беларуска выступіць на адной сцэне з Мадонай
Мадона з'явіцца ў фінале "Еўрабачання", які пройдзе 18 траўня ў Тэль-Авіве. Знакамітая спявачка будзе ў якасці запрошанай зоркі. Чакаецца, што яна выканае тры песні, інфармуе ТАСС.
У СМІ з'явілася інфармацыя, што выступ Мадоны будзе каштаваць 1,3 млн. долараў. Аплоціць яго ізраільска-канадскі мільярдэр Сільван Адамс.
Як вядома, у фінал "Еўрабачання 2019" выйшла прадстаўніца Беларусі ЗЕНА. Такім чынам яна выступіць на адной сцэне з Мадонай.