На “Еўрабачанні” няправільна падлічылі галасы, ЗЕНА больш не перадапошняя!

На “Еўрабачанні” няправільна падлічылі галасы, ЗЕНА больш не перадапошняя!

Еўрапейскі вяшчальны саюз абвясціў, што на фінале “Еўрабачання 2019” у Тэль-Авіве адбылася памылка пры падліку галасоў. Арганізатары конкурса заўважылі і выправілі недакладнасць, і ў выніку прадстаўніца Беларусі ЗЕНА паднялася на адзін радок!

Нагадаем, беларускае журы было дыскваліфікаванае з фінала “Еўрабачання”. ЕВС замяніў агрэгаваным галасаваннем журы з іншых краінаў, якія галасавалі падобна да беларусаў. Гэта стандартная працэдура, і кампанія Ernst&Young, якая маніторыла галасаванне, пагадзілася з такой заменай.

Але цяпер высветлілася, што падлік быў зроблены недакладна. Арганізатары конкурса тлумачаць гэта чалавечым фактарам. Памылка не мела ўплыву на палажэнне лідараў конкурса ў выніковай табліцы.

“ЕВС і яго партнёры Digame і Ernst&Young глыбока шкадуюць, што памылка не была выяўленая раней, і будуць перагледжваць працэсы і элементы кіравання на месцы, каб прадухіліць яе паўтарэнне”, — сказана на сайце вяшчальніка.

У выніку Беларусь з 31-м балам заняла ў конкурсе 24-е, а не 25-е месца, як было абвешчана раней. ЗЕНА абыйшла артыстаў з Вялікабрытаніі (11) і Нямеччыны (24). Але да ізраільцян (35 балаў), якія сталі 23-мі, не дацягнула.

 

Песня "Like It", з якой ЗЕНА прабілася ў фінал "Еўрабачання 2019":

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі