Беларускае журы адхілілі ад галасавання ў фінале Еўрабачання
Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU) адхіліў беларускае журы ад галасавання ў фінале Еўрабачання, піша Eurovoix.
Чальцы беларускага журы парушылі правілы конкурсу, расказаўшы парталу TUT.by, за каго яны галасавалі ў першым паўфінале ў аўторак. Згодна з правіламі Еўрабачання, вынікі паўфіналаў не павінныя адкрывацца да самога фіналу.
Пасля паўфіналу ў аўторак журы чальцы расказалі журналістам TUT.by, як яны галасавалі:
Анджэліна Мікульская — Ісландыя і Аўстралія;
Валерый Прыгун (старшыня журы) — Эстонія, Чэхія, Грузія;
Вольга Рыжыкава — Эстонія, Грузія, Аўстралія, Чэхія;
Арцём Міхаленка — не назваў сваіх фаварытаў, але пракаментаваў выступ Грузіі ды Сан-Марына;
Анастасія Ціхановіч — Грузія, Чэхія, Славенія, Эстонія, Грэцыя і Аўстралія.
На Еўрабачанні нашу краіну прадстаўляе спявачка Zena з песняй "Like It". У фінале яна будзе выступаць 19-й.