Бюджэт Мінска: $18,8 млн — на “Дынама”, $6,3 млн — на новую “лечкамісію”

Бюджэт Мінска: $18,8 млн — на “Дынама”, $6,3 млн — на новую “лечкамісію”

Да канца года з бюджэта Мінска плануецца вылучаць 282 млн рублёў ($143,8 млн) на буйныя будоўлі. У прыватнасці, на будаўніцтва новых карпусоў для “лечкамісіі” — лякарні, дзе абслугоўваюцца чыноўнікі і іншыя “заслужаныя” людзі Беларусі — сёлета плануецца выдаткаваць яшчэ 12,5 млн рублёў ($6,3 млн).

На чыноўнічай мове лечкамісія называецца клінічным медыцынскім цэнтрам у раёне вёскі Ждановічы.

Іншыя сродкі будуць накіраваныя на будаўніцтва трэцяй лініі метро (каля 46 млн рублёў, ці $23,4 млн), цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы (каля 22 млн рублёў, ці $11,2 млн), рэканструкцыю стадыёна "Дынама" (37 млн рублёў, ці $18,8).

Таксама будуць прафінансаваны работы па рэканструкцыі карпусоў анкалагічнага дыспансэра, 4-й і 5-й гарадскіх лякарняў, будаўніцтве першага гарадскога транспартнага кальца і паўднёвай магістралі 3-га гарадскога транспартнага кальца да вуліцы Дзянісаўскай, паведамляе БелТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі