Бюст Алеся Адамовіча ўсталявалі на яго радзіме ў мястэчку Глуша

Бюст Алесю Адамовічу / фота Аліны Нагорнай
Бюст Алесю Адамовічу / фота Аліны Нагорнай

Цырымонія адкрыцця бюста Алеся Адамовіча ў пасёлку Глуша Бабрускага раёна прайшла 9 лістапада. Ініцыятарам ідэі стварыць помнік знакамітаму беларускаму пісьменніку Алесю Адамовічу быў актывіст Андрусь Архіпенка. Сродкі на бюст збіралі праз краудфандынг. Аўтарам бюста стаў скульптар Генік Лойка.

Пакуль невядома ці наведала здымачная група серыяла "Чарнобыль" адкрыццё бюста Алеся Адамовіча. Запрашэнне ім адпраўляла ініцыятыўная група па ўвекавечанні памяці Алеся Адамовіча. Актывісты спадзяваліся, што стваральнікі серыяла зацікавяцца прапановай наведаць Беларусь.

Алесь Адамовіч (1927 — 1994) — беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнаўца, суаўтар кнігі "Я з вогненнай вёскі" і сцэнара да фільма "Ідзі і глядзі". Нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Святлана Алексіевіч лічыць Адамовіча сваім настаўнікам. 

Бацькі Алеся Адамовіча пераехалі ў Глушу неўзабаве пасля яго нараджэння. У гэтым жа мястэчку ён па завяшчанні пахаваны побач з бацькамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі