Цану на расійскі газ для Беларусі на 2023 год агучылі не ў Мінску, а ў Алматы
Цана "выгадная і камфортная" / kommersant.ru
Цану на расійскі газ для Беларусі на 2023 год агучылі не ў Мінску, а ў Алматы. У казахстанскім горадзе праходзіць пленарная сесія Міжнароднага форуму па лічбавізацыі Digital Almaty 2023. Цана захаваецца "на ўзроўні мінулага года з разлікам у рублях", заявіў кіраўнік Мінэнерга Расіі Мікалай Шульгінаў. А гэта $128,52 за адну тысячу кубаметраў.
У снежні 2022-га прэм'ер-міністр РБ Раман Галоўчанка заявіў, што цана для Беларусі на прыродны газ з Расіі будзе зафіксаваная на трохгадовы перыяд. Ніякіх лічбаў ён не назваў, сказаў толькі, што яна "выгадная і камфортная".
Беларусь перайшла на расійскія рублі ў аплаце за пастаўкі газу ў красавіку мінулага года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.