Целы ахвяраў авіякатастрофы дазволяць вывезці ў Харкаў
Улады так званай Данецкай народнай рэспублікі гатовыя даць згоду на вываз у Харкаў целаў пасажыраў малайзійскага Boeing 777.
Пра гэта інфармуе РБК са спасылкай на так званага прэм'ер-міністра ДНР Аляксандра Барадая. У Харкаве знаходзіцца ўкраінскі штаб па расследаванні катастрофы. Барадай таксама дадаў, што ў апалчэнцаў няма дастатковай колькасці рэфрыжэратараў для захоўвання целаў ахвяр аварыі.
У Харкаве будзе разгорнутая адмысловая лабараторыя для ідэнтыфікацыі целаў загінулых.
На месцы крушэння Boeing 777 паблізу ад Данецка знойдзены целы 181 загінулага.
Нагадаем, Boeing 777 авіякампаніі Malaysia Airlines ляцеў па маршруце Амстэрдам — Куала-Лумпур. На яго борце знаходзіліся 295 чалавек, і ўсе загінулі.
Фота — Getty