"Чалавек, мацнейшы за сталь" — Newsweek назваў Пачобута "Постаццю дзесяцігоддзя"

Анджэй Пачобут / БЕЛТА

Анджэй Пачобут / БЕЛТА

Польская рэдакцыя амерыканскага выдання Newsweek узнагародзіла беларускага палітвязня і журналіста Анджэя Пачобута прэміяй імя Тэрэзы Таранскай у катэгорыі "Постаць дзесяцігоддзя".

"Выдатны журналіст, калега, чалавек, мацнейшы за сталь", — сказаў пра яго журналіст Яцэк Паўліцкі. Ён адзначыў, што Пачобут не змог атрымаць узнагароду, паколькі знаходзіўся ў турме. Але "ён выжыве. Вось убачыце! Ён яшчэ напіша тэкст пра падзенне Лукашэнкі", — адзначыў Паўліцкі. Яго словы прыводзіць "Радыё Свабода".

Анджэй Пачобут — вядомы журналіст і грамадскі дзеяч, сябра незарэгістраванага Саюза палякаў Беларусі. Яго затрымалі вясной 2021 года і абвінавацілі паводле двух артыкулаў КК: у "закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь" і "распальванні варожасці або варажнечы". У лютым 2023 года журналіста асудзілі на 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Са жніўня Пачобута на 6 месяцаў адправілі ў ПКТ. А ў пачатку лютага стала вядома, што яго накіравалі ў ШІЗА. На той момант ён ужо 8 месяцаў не атрымліваў перадач.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі