Чалы: Мясніковіча даўно хацелі адправіць у адстаўку
Эканаміст не бачыць асаблівага сэнсу ў кадравых перастаноўках.
"Сур'ёзнага сэнсу я ў гэтым не бачу. Мясніковіча ўжо даўно хацелі адправіць у адстаўку. Ён даўно безыніцыятыўны. Ермакова ні шкоды, ні карысці не прынесла. Магчыма тыя, хто казаў, што ў прынятых мерах (аб 30%-м зборы на пакупку валюту — Еўрарадыё) больш карысці, ён павышаны, а тыя, хто казаў, што больш шкоды — тых прыбралі".
Нагадаем, 27 снежня Лукашэнка адправіў у адстаўку прэм-ер міністра Міхаіла Мясніковіча і кіраўніка Нацбанка Надзею Ермакову. Таксама змены закранулі 4 міністраў і 3 губернатараў.