Чалы: Расійскія кампаніі прадавалі нафту Беларусі па падазроных схемах

На думку эканаміста, паведамленні ў расійскіх СМІ маюць пад сабой хутчэй палітычную аснову, чым эканамічную. Эксперт гаворыць, што расійскія ўлады павінны ў першую чаргу разабрацца з расійскімі кампаніямі, якія прадавалі Беларусі нафту па падазроных схемах.

“Хай з іх пытаюць, чаму яны не туды нешта гналі. Ды і пастаўкі на ўнутраны рынак былі. Праблем няма ніякіх. Гэта ўжо нейкая ерунда пачалася пасля закрыцця схем з растваральнікамі. Расіянам усё мала, маўляў, давайце яшчэ да нечага прычэпімся”.

Нагадаем, паводле расійскай газеты “Известия”, Расія мае намер часткова кампенсаваць шкоду бюджэту, прычыненую бяспошлінным экспартам Беларуссю расійскіх нафтапрадуктаў на Захад. Яе ацэньваюць у мільярд долараў. Расія настойвае на выкананні Беларуссю раней зацверджанага плана, які прадугледжвае пастаўкі да канца 2012 года на расійскі рынак 2,1 мільёнаў тон бензіну і 3,5 мільёнаў тон дызпаліва, зробленых з расійскай нафты на беларускіх НПЗ. Паводле версіі расійскага боку, Беларусь выканала свой план паставак толькі на 2%.

Беларусі такія пастаўкі пагражаюць стратамі ў дзесяткі мільёнаў долараў. Расійскую нафту “Белнафтахім” купляе па кошце, які перавышае ўнутрырасійскі, а нафтапрадукты павінен будзе прадаваць, калі да гэтага дойдзе, па нізкіх расійскіх цэнах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі