Чаму кітайскі кухар больш ніколі не будзе гатаваць рыс з яйкам — #ІхНоравы

"Іх норавы"

"Іх норавы" / @rubanau_collage

Адцягнем вас ад чытання навін з Беларусі падборкай навін з усяго свету.

 

Кім Чэн Ын сочыць за табой

Паўночная Карэя заяўляе, што сочыць за Белым домам са спадарожніка, піша ВВС. ДзяржСМІ Пхеньяна публікуюць спіс аб'ектаў, якія паўночнакарэйскаму лідару ўдалося разгледзець: гэта і Белы дом, і Пентагон, і базы ВПС уздоўж паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа ЗША.

Але Захад сумняваецца, што спадарожнік Паўночнай Карэі наогул можа хоць нешта перадаваць. Ён дакладна плавае на арбіце — ЗША, Паўднёвая Карэя і Японія гэта пацвярджаюць, але незразумела, ці працуе.

"У інтэрнэце ёсць мноства выяваў Пентагона і Белага дома", — сказаў у аўторак амерыканскі вайсковы чыноўнік, каментуючы заяву паўночнакарэйскіх СМІ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі